У Гомелі з’явіцца яшчэ больш агратрэшу

by homieldays

У Гомелі з нагоды 170-годдзя ратаўнічай службы Беларусі з’явіцца алея тэматычных лаў (дакладнае месца размяшчэння алеі пакуль не ўдакладняецца).

Нязграбная постаць як элемент”дэкору” лавы

 

Напэўна хтосьці лічыць, што ў нашым горадзе  не хапае непрыгожых і няўтульных лаў (пра тое, як самаробныя лавы сапсавалі выгляд парку “Фестывальны”, мы пісалі раней: Разгул агратрэшу ў Гомелі, альбо як парк адпачынку перастаў быць зручным для гараджан).

Выдатны экзэмпляр стылю “Постсавецкі агратрэш”

 

Сумна, але выраб лавачак асобамі, якія не маюць ні густу, ні разумення асноў эрганомікі (як любая ўтылітарная рэч, лава павінна быць камфортнай) можна назваць гомельскай традыцыяй.

Вострыя тонкія краі металічнага дэкору могуць быць небяспечнымі

 

Вучыць дзяцей (ды й дарослых) правілам пажарнай бяспекі, канешне ж, трэба. Але фармаваць іх як асоб з добрым густам і пачуццём гармоніі гэтаксама важна. Але пра якую гармонію можна казаць, калі такія рэчы атачаюць чалавека штодня?

Вострыя тонкія краі металічнага дэкору могуць быць небяспечнымі
Вострыя тонкія краі металічнага дэкору могуць быць небяспечнымі
Вострыя тонкія краі металічнага дэкору могуць быць небяспечнымі

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png