У Гомелі з’явіцца яшчэ адзін помнік ахвярам ДУЛАГ-121

Яшчэ адзін памятны знак, звязаны з падзеямі Другой сусветнай вайны, плануюць усталяваць у Гомелі. Прысвечаны ахвярам генацыду помнік будзе мець выгляд скульптурнай кампазіцыі з мноствам рук, што цягнуцца дагары, нібыта з зямлі, і сплятаюцца ў своеасаблівае дрэва жыцця.

Імаверны выгляд будучага мемарыяла ахвярам ДУЛАГ-121

Знак плануецца ўсталяваць блізка да месца размяшчэння Гомельскага перасыльнага лагера “Дулаг-121” для савецкіх ваеннапалонных у 1941–1943 гадах. Дакладнае месца (за прыпынкам “8 сакавіка” ці бліжэй да стадыёна “Цэнтральны”) для ўсталявання помніка яшчэ не выбрана.

Цяперашні помны знак закатаваным вязням нацыстоўскага лагера

У канцлагеры Дулаг-121, які месціўся на цяперашняй плошчы Паўстання, было падчас нацыстоўскай акупацыі закатавана больш за 100 тысяч чалавек. У пачатку 1990-х дэмакратычны Гомельскі гарсавет, пасля доўгага замоўчвання праблемы з боку савецкіх уладаў, паспрыяў з’яўленню мемарыяльнага знака на сцяне будынку фабрыкі “Праца”.

Штодзень

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса