101
Скульптуру ўсталявалі да Дня горада. Яна ўяўляе сабой ужо немаладога музыку, які грае на катрынцы – папулярным музычным інструменце XVII-XVIII ст. Скульптура ўсталявана каля Кіеўскага спуска, яе аўтар – гомельскі мастак Вячаслаў Далгоў.
Цікавая адметнасць новай гомельскай скульптуры у тым, што яна з’яўляецца поўнай копіяй сумнавядомага навабеліцкага “Катрыншчыка”. Помнік з’явіўся ў Навабеліцы ў 2008 годзе. І з таго часу пастаянна церпіць ад вандалаў: яму пашкоджвалі то капялюш, то пальцы, і, нарэшце, проста адламалі правую руку.
“Штодзень” пісаў пра сумныя прыгоды навабеліцкага “Катрыншчыка”.
А вось новаму гомельскаму “Катрыншчыку” нашкодзіць складаней — скульптура адліта з бронзы і важыць 360 кг.
Штодзень