У Гомелі ўсталявалі адрамантаваныя пасля леташняга ялінкападу канструкцыі

У абласным цэнтры ўсталявалі калядныя ялінкі. Сярод іх – і адрамантаваныя з мінулага году канструкцыі. Нагадаем, летась у Гомелі ў выніку моцнага ветру ўпала ажно тры ялінкі: на праспекце Перамогі, на Сельмашы і ў мікрараёне Шведская горка.

Як паведамляе сайт Адміністрацыі Савецкага раёна, усе сапсаваныя стыхіяй мінулагоднія канструкцыі адрамантавалі і дадаткова ўзмацнілі. А 10 снежня абяцаюць запаліць калядныя агні на галоўнай ялінцы горада.

Штодзень

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу