У Гомелі ўшануюць памяць стваральніка Веткаўскага музея

Анансаванае мерапрыемства ў памяць заснавальніка Веткаўскага музея, калекцыянера, мецэната і мастака Фёдара Шклярава. 30 кастрычніка будзе роўна 35 год з моманту ягонай смерці.

Фёдар Шкляраў у 1980-х. Фота: vytoki.net

Фёдар Шкляраў, выхадзец з сям’і веткаўскіх старавераў, прысвяціў уласнае жыццё зберажэнню культурных скарбаў мясцовых людзей. Ён сабраў унікальную калекцыю старадаўніх кніг і прадметаў побыту, а таксама займаўся захаваннем узораў неглюбскага ткацтва. Ягоная прыватная калекцыя стала асновай для стварэння знакамітага музея ў Ветцы. У прыватнасці, сярод найбольш каштоўных з 500 перададзеных у фонд музея экспанатаў былі: дванаццаць кніг ХVI ст., у тым ліку “Вучыцельнае Евангелле”, надрукаванае ў Заблудаве Іванам Фёдаравым, Пятром Мсціслаўцам і гд. Менавіта Фёдар Шкляраў дамогся ад камуністычных уладаў перадачы для патрэбаў музея гістарычнага будынка, які належыў да бальшавіцкага перавароту сям’і купца Грошыкава.

Нам захацелася неяк асабліва ўзгадаць гэтага легендарнага чалавека. Таму, у нядзелю 29 кастрычніка мы правядзем прамы эфір з Галінай Нячаевай і Святланай Лявонцьевай – першымі супрацоўніцамі Веткаўскага музея, якім давялося працаваць з Фёдарам Рыгоравічам. Яны раскажуць, як ім працавалася з Фёдарам Шкляравым, чаму ён іх вучыў, як яны адкрывалі музей. Будуць цікавыя гісторыі з першых год працы музея…”, – інфармуюць супрацоўнікі Веткаўскага музея.

Трансляцыя мерапрыемства будзе праходзіць на  youtube-канале музея. Пачатак а 12-й. Спасылку на прамы эфір арганізатары абяцаюць выкласці ў сваіх суполках у сацыяльных сетках раніцай 29 кастрычніка.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары