У Гомелі ўручаюць узнагароды дзяржаўным СМІ на фоне знішчэння незалежнай журналістыкі

У Гомелі прайшла цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Кіраўнік вобласці Іван Крупко асабіста ўручыў дыпломы і ўзнагароды пераможцам гадавога прафесійнага спаборніцтва. Найлепшым друкаваным выданнем прызнана рэдакцыя газеты «Савецкі раён», найлепшыя аўтарскія матэрыялы і фотаздымкі ў друкаваных СМІ — у «Гомельскай праўды». Сярод радыё і тэлебачання адзначылі «Праўда радыё». Лепшым інтэрнэт-рэсурсам назвалі «Гомельскія ведамасці».

Фота: Гомельская праўда

Аднак на фоне гучных ушанаванняў дзяржаўных журналістаў цалкам замоўчваецца сітуацыя з незалежнай прэсай у Беларусі. Тое, што за апошнія гады з краіны былі выціснутыя ўсе незалежныя медыя. Многія выданні — як рэгіянальныя, так і агульнанацыянальныя —  прызнаныя “экстрэмісцкімі”. Адны журналісты апынуліся за кратамі, іншыя былі вымушаны пакінуць прафесію ці з’ехаць у эміграцыю. Прафесійнае поле для альтэрнатыўных галасоў было зачышчана.

У той час, як шматлікія незалежныя СМІ зараз знаходзяцца пад пагрозай знікнення, рэдакцыі дзяржаўнай прэсы маюць добрае фінансавае заплечча – прымусовую падпіску на газеты і часопісы, якія пасля друку, часцей за ўсё, ідуць адразу ў макулатуру. Цяжка згадаць нейкую істотную праблему, якую б за апошнія гады ўзняла і, галоўнае, потым вырашыла ўмоўная «раёнка». Не складана быць лепшым, калі не маеш канкурэнтаў.

На гэтым тле ўшанаванне дзяржаўных СМІ выглядае як дэманстрацыя лаяльнасці да ўлады, а не перамога журналісцкага майстэрства. У краіне, дзе знішчаная свабода слова, узнагароды становяцца не сімвалам якасці, а напамінам пра адсутнасць выбару.

 

Штодзень

Related posts

Гомель ці Гуанчжоў? Як горад пераймае кітайскую гарадскую эстэтыку

Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем