Гомельцаў заклікаюць ехаць адпачываць у анексаваны РФ Крым. Пра гэта паведамляюць “Штодню” з некалькіх крыніц жыхары горада. Распаўсюд пуцёвак у санаторыі Місхора ажыццяўляецца праз гарадскія паліклінікі. Паводле нашых крыніц, многія гомельцы адмаўляюцца ад прапановы адпачываць на акупаванай тэрыторыі. Некаторыя, праўда, пагаджаюцца на “выгадныя” варыянты.
Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да 3 год. Акрамя гэтага, у звязку з правядзеннем нелегітымных рэферэндумаў у Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцях выклікае эскалацыю сітуацыі на фронце, што можа прывесці да пашырэння зоны баявых дзеянняў і на крымскай паўвыспе.
Штодзень https://t.me/shtodzien