У Гомелі пройдзе фестываль «Славянскае адзінства» без Украіны, затое з 80-метровым пірагом

28 чэрвеня ў Гомелі адбудзецца міжнародны фестываль «Славянскае адзінства – 2025», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў ІІ Сусветнай вайне. Цэнтральнымі лакацыямі стануць плошча Леніна і плошча Паўстання, дзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы.

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: БелТА

Сярод ключавых падзей арганізатары абяцаюць дэгустацыю святочнага пірага даўжынёй 80 метраў, які спякуць з нагоды круглай даты. Пірог з разнастайнымі начынкамі — ад маку і карыцы да павідла і разынак — нарэжуць на пяць тысяч кавалкаў і бясплатна раздадуць усім ахвотным. Пачаставацца гэтым гастранамічным сімвалам «адзінства» можна будзе ўжо з 10-й раніцы.

Украіна, якая была адным з заснавальнікаў фестывалю і брала ўдзел у ім раней, у мерапрыемствах не ўдзельнічае з 2014 года, калі пачалася ваенная агрэсія Расіі і была акупаваная частка яе тэрыторыі. Фестываль, які некалі праходзіў на мяжы трох дзяржаў, сёння канцэнтруецца на двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Расіі.

Штодзень

Related posts

Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем

Як пажыць у нямецкім горадзе на халяву