У Гомелі прапагандуюць вайну нават у дзіцячым садку

Наведнікі старэйшых груп дзіцячага садка №27 наведалі манумент памяці воінам-інтэрнацыяналістам. На думку кіраўніцтва садка, падобная ініцыятыва для 5-гадовых гамяльчан, відаць, будзе выхоўваць патрыятычныя пачуцці і навучыць цаніць памяць загінуўшых воінаў. Праўда, многія даследчыкі называюць вайну 1979-1989 гадоў у Афганістане ўварваннем, агрэсіяй і акупацыяй. Колькасць ахвяр сярод афганцаў склала, паводле розных падлікаў, ад 560 тысяч да 2 мільёнаў чалавек. Страты савецкіх войск склалі 15 тысяч чалавек.

 

фота з сайта ўстановы “Спецыяльны дзіцячы сад №27”

 

15 лютага 1989 года скончыўся вывад савецкіх войск з Афганістана.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары