У Гомелі правяраюць сістэму апавяшчэння і трэніруюць сілавікоў

З 17 па 19 чэрвеня ў Гомелі праходзяць вучэнні сілавікоў, скіраваныя на адпрацоўку дзеянняў па аказанні дапамогі насельніцтву і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Фота: Уладзімір Прывалаў. Афіцыйна

Так, на тэрыторыі спартовага комплексу «СК Лакаматыў» у Гомелі арганізаваныя тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС (падрыхтоўка асабовага складу да складаных умоваў, у тым ліку баявых), паведамляюць гарадскія ўлады.

Акрамя гэтага, 19 чэрвеня ў горадзе будзе праводзіцца штомесячная тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Пры падачы сігналу «Увага ўсім!» МНС заклікае грамадзян заставацца на месцах, уключыць радыёпрыёмнік і слухаць тэрміновае паведамленне аб сітуацыі і парадку дзеянняў.

Улады просяць жыхароў і гасцей Гомеля не панікаваць і з разуменнем паставіцца да правядзення трэніровак.

Тактыка-спецыяльныя вучэнні сведчаць пра падрыхтоўку сіл МНС да дзеянняў ва ўмовах крызісаў, у тым ліку ваеннага. Гэта яшчэ адзін сігнал пра тое, што рэжым у Беларусі працягвае ўмацоўваць сілавы блок, рыхтуючыся да магчымых сцэнараў эскалацыі.

Штодзень

Слайдар пастоў