У Гомелі насаджаецца культ аднаго з “душыцеляў” Пражскай вясны Кірыла Мазурава

Ля мемарыяльнай шыльды Кірылу Мазураву, усталяванай на сцяне будынка Гомельскага аўтадарожнага тэхнікума, прайшоў мітынг з удзелам прадстаўнікоў улады і афіцыйных арганізацый.


5 красавіка гэтаму дзеячу спаўняецца 110 год. У гісторыі Беларусі ён запомніўся актыўным удзелам у камсамольскім руху. Падчас ІІ сусветнай вайны быў адным з кіраўнікоў чырвонай партызанкі. У паваенны час, з 1956 па 1965, амаль дзесяцігоддзе ўзначальваў БССР.

У 1968 годзе рашэннем Палітбюро Кірыла Мазурава пад псеўданімам Генерал Трафімаў накіравалі ў чэшскую Прагу, ахопленую антыкамуністычным паўстаннем. На месцы ён ажыццяўляў палітычнае кіраўніцтва аперацыяй “Дунай”, у выніку якой дэмакратычныя памкненні чэхаў былі задушаныя. У наступныя 20 год у гэтай краіне ўсталяваўся жорсткі рэакцыйны рэжым. У выніку савецкага ўварвання на тэрыторыі Чэхіі загінула больш за 100 мірных жыхароў, больш за 500 былі параненыя. Каля 300 тысяч грамадзян ЧССР былі вымушаныя эміграваць па палітычных прычынах.

У 1989 годзе апошні лідар СССР Міхаіл Гарбачоў ахарактарызаваў агрэсію супраць Чэхаславакіі “неправамерным актам умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай краіны”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары