Капітальны рамонт фасада датычыць прызыўнога пункта вайсковага камісарыята па вуліцы Хмяльніцкага, 73. Для параўнання – на бягучы рамонт фасада Чонкаўскай школы запланаванае ўсяго 28 тысяч рублёў.
Паводле сайта Дзяржзакупак, падчас капітальнага рамонту збіраюцца адрамантаваць фасады і ўваходныя групы, замяніць драўляныя вокны на ваконныя блокі з ПВХ-профілю, замяніць свяцільнікі на фасадзе будынка, адрамантаваць і замяніць адмостку, узнавіць сістэму абароны ад маланкі. За апошнія гады гэта самы дарагі рамонт вайсковага камісарыяту ў Беларусі. Нават на бягучы рамонт вайсковага камісарыяту Віцебскай вобласці, размешчанага ў Віцебску, выдаткавана 200 тысяч рублёў.