У Гомелі на Каляды не плануецца беларускамоўных прадстаўленняў для дзяцей

Да Каляд яшчэ больш за месяц, аднак ужо з’явіліся афішы, што чакае гомельцаў на зімовыя святы. “Штодзень” прааналізаваў запланаваныя навагоднія мерапрыемствы.

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек збіраецца праводзіць навагоднія ранішнікі з 16 па 30 снежня і з 2 па 7 студзеня. Мова прадстаўленняў – руская. Героі – савецкія Чабурашка, Дзед Мароз і Снягурачка. Таксама ў пачатку снежня можна паглядзець “Снежную каралеву”, таксама па-руску. А калісьці тэатр лялек паказваў беларускамоўны калядны спектакль.

У Гомельскім абласным драмтэатры пад навагодняе прадстаўленне перарабілі ненавагодную казку Андэрсана “Цалёвачка”. У межах прадстаўлення драмтэатр абяцае ялінку, фотазону і калядныя сувеніры. Пра беларускіх герояў гаворка не вядзецца.

Гомельскі гарадскі цэнтр культуры збіраецца паказаць дзецям ажно некалькіх навагодніх прадстаўленняў. Ніводнае з іх не плануецца па-беларуску. Сярод герояў — савецкі Чабурашка, Дзед Мароз, кракадзіл Гена, кот Леапольд.

Адна з афіш ГЦК у Гомелі. У большасці навагодніх прадстаўленняў героі — дагэтуль савецкія.

 

Гасцінічна-забаўляльны комплекс “Ранча” прапаноўвае школам замаўляць у іх наведванне прадстаўлення “Дзед Мароз і машына часу”. І таксама па-руску. Сярод герояў — трансформеры, эльф, абарыген і савецкія Дзед Мароз са Снягурачкай.

Разгром грамадскага сектара, прадстаўнікі якога ладзілі хаця б камерныя калядныя мерапрыемствы, некалькі год запар пакідае гомельскіх дзяцей без беларускамоўных прадстаўленняў.

Беларускамоўная калядная ялінка ў Гомелі, 2015 г.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса