У Гомелі на дзень роднай мовы адбудзецца ўрачысты мітынг

 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мэта гэтага дня – заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі. Аднак у Гомелі не праводзіцца ніводнага гарадскога мерапрыемства з нагоды дня роднай мовы.

Затое ў горадзе запланавана ажно два мітынгі да дня абаронцаў айчыны, якое з’яўляцца савецкім святам. Нагадаем, рашэнне адзначаць дзень абаронцаў айчыны з’явілася 27 студзеня 1922 года, калі Прэзідыум УЦВК РСФСР апублікаваў Пастанову аб чацвёртай гадавіне Чырвонай арміі. Менавіта ў тым дакуменце адзначалася, што Чырвоная армія была створана 23 лютага. У цяперашняй Беларусі 23 лютага было вызначана днём абаронцаў айчыны ў 1998 годзе адпаведным указам. Аднак на нефармальным узроўні беларусы адмаўляюцца святкаваць гэты дзень.

У папярэднія гады “Штодзень” праводзіў апытанне сярод чытачоў наконт так званага “Дня абаронца айчыны” 23 лютага. Большасць рэспандэнтаў выказалася супраць таго, каб Гомельшчына была арэнай для чужых войскаў. На другім месцы — пазіцыя “абсалютна бессэнсоўнае свята”. На трэцім — “Савецкая армія — не наша”.

Штодзень

Related posts

Новая кніга пра Алеся Бяляцкага ў свабодным доступе

Грошы на сквер Каліноўскага ў Кіеве можна пералічыць зручна

Гомельскія ўлады супакойваюць, што радыяцыйная абстаноўка на Гомельшчыне стабільная