У Гомелі міліцыя актывізавала “паляванне” на ўладальнікаў сабак, якія не прыбіраюць какашкі за гадаванцамі

Пра тое, што ў бліжэйшы час гомельская міліцыя будзе асабліва сачыць за сабачнікамі і іх культурай выгулу гадаванцаў, паведаміў намеснік начальніка аддзялення прафілактыкі УАПП УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бондараў.  Ён падкрэсліў, што штраф для ўладальнікаў сабак, якія не прыбіраюць на вуліцы за гадаванцамі, складае ад 1 да 15 базавых велічынь (ад 37 да 555 рублёў – Рэд).

Ілюстрацыйнае фота

“Сума залежыць у тым ліку ад таго, першае гэта ці паўторнае правапарушэнне.  Адказнасць наступае з 16-гадовага ўзросту, а калі сабаку выгульваў дзіцёнак, якому меней за 16 гадоў, то пратакол складуць на аднаго з яго бацькоў”, – растлумачыў Бондараў.
Таксама ён прапанаваў усім гомельцам тэлефанаваць у АУС, ЖЭС, ЖКГ ці санэпідстанцыю, калі тыя заўважаць, што нехта не прыбраў за гадаванцам.

“За чатыры месяцы 2023-га за такое парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 37 уладальнікаў сабак – гэта ў два разы меней за аналагічны перыяд мінулага года”, – прывёў статыстыку па Гомелі Бондараў.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары