У Гомелі калісьці быў сквер 25 сакавіка

by ZB

Знаходзіўся сквер там, дзе цяпер размешчанае ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці. Назва, праўда, паходзіла не ад Дня Волі.

У сакавіку 1919 года там пахавалі 25 камунараў, якіх забілі антыбальшавіцкія паўстанцы падчас Стракапытаўскага мяцяжу. Дарэчы, і новая савецкая ўлада, і стракапытаўцы з Тулы былі чужыя гомельцам. Адныя прынеслі голад і разруху. Іншыя арганізавалі пагромы мясцовага насельніцтва.

Помнік камунарам, 1920 г. Справа — бюст М. В. Гогаля. Фота: Вікіпедыя

Сквер 25 сакавіка з’явіўся на месцы Гогалеўскага саду, закладзенага яшчэ ў 1909 годзе для ўпарадкавання цэнтральнай часткі Гомеля ў раёне Свісток. У канцы 1940-х сквер 25 сакавіка перайменавалі ў сквер Дзяржынскага. Гэтую назву сквер носіць і дагэтуль. Наўрад ці можна чакаць вяртанне назвы 25 сакавіка, якая асацыюецца ў беларусаў найперш з Днём Волі.

Дарэчы, 25 сакавіка 1918 года Гомель быў абвешчаны неад’емнай часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, на жаль, не змагла ўтрымацца праз няроўныя сілы з Савецкай Расеяй.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png