306
На сітуацыю звярнула ўвагу жыхарка горада. На поўдні Беларусі ўжо заўтра чакаецца да +36 градусаў.
«Хацелася б асвятліць праблему ўключэння ацяпляльных прыбораў у грамадскім транспарце. Часам тэмпература ў аўтобусах – проста пекла. Я звярталася з пытаннем у аўтапарк, мне ператэлефанавалі і сказалі, што для таго, каб у такую спякоту рухавік не закіпаў, уключаюць печку», – адзначыла чытачка Гомель Online.
Падобны падыход пераўтварае паездку ў аўтобусе ў такое надвор’е, як цяпер у пекла.
Да таго ж, ужо бліжэйшымі днямі чакаецца пацяпленне, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на поўдні 11-12 ліпеня тэмпература падымецца да +34-36 градусаў, а 13-га ліпеня і да +37.