У Гомелі фігурант “Міратворца” збірае падарункі для сем’яў акупаваных украінскіх тэрыторый

Акцыю пад лозунгам “Жанчыны Беларусі з любоўю з Гомеля — сем’ям Данбаса” праводзіць фонд Талая і Гомельская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”.

Аляксей Талай – інвалід-вазочнік, які займаецца прапагандай вайны, адкрыта падтрымлівае незаконныя тэрарыстычныя фармаванні ДНР-ЛНР, часта наведвае акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, за што ўнесены ў базу “Міратворца” (сайт, на якім вядзецца ўлік асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны).

 

На сайце “Міратворац” Аляксею Талаю прысвечаная старонка

 

У Гомелі распаўсюджваецца інфармацыя пра акцыю “Эстафета дабрыні ў святочныя дні для сем’яў Марыупаля, Данецка, Луганска і Херсонсай вобласці”. У межах акцыі збіраюць як салодкія падарункі, так і грашовыя ахвяраванні, якія можна рабіць наўпрост праз сістэму ЕРЫП. Нагадаем, паводле праваабаронцаў, у Беларусі пераследуюцца грамадзяне за данаты і ахвяраванні на карысць розных грамадзкіх ініцыятыў, якія ўлады Беларусі абвясцілі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Фонду, які стварыў фігурант “Міратворца”, наадварот далі зялёнае святло.

Штодзень

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу