У Гомелі будуць судзіць хлопца па 10 “палітычных” крымінальных артыкулах

У Гомелі пачнецца суд над мужчынам паводле 10 крымінальных артыкулаў, сярод якіх – “здрада дзяржаве” і арганізацыя “тэрарыстычнай дзейнасці”. Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога па заканчэнні Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па ягоных сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца на адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага Дэкрэта “Аб дармаедах”.

Іван Сухамераў

15 лютага ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрытае пасяджэнне, на якім пачнуць судзіць Івана Сухамерава. Яму інкрымінуюць: 361 заўв. 3 ч. 1 – Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу; 367 ч. 2 – Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 заўв. 2 ч. 2 – Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 заўв. 2 ч. 1 – Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці; 369 заўв. 1 – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь; 361 заўв. 1 ч. 3 – Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім; 361 заўв. 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 370 – Здзек з дзяржаўных сімвалаў; 361 заўв. 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 ч. 3 – Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; 356 ч. 1 – Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019); 290 заўв. 5 ч. 2 – Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі.

Весці так званы суд будзе суддзя Сяргей Багінскі, які выносіў мноства палітычна матываваных прысудаў у дачыненні да апанентаў улады.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса