У Гомелі адрамантуюць самы даўгі пешаходны мост 

Даўжыня моста складае 550 метраў. Ён злучае прахадную «Гомсельмаша» на вуліцы Фадзеева з вуліцамі Восьмай і Кірава – з сартавальнай станцыяй. Пра яго запланаваны рамонт у эфіры ТРК «Гомель» паведаміў дырэктар гарадскога дарожнага будаўніча-рамонтнага трэста Віталь Чахлоў.

Фота: тг-канал “Гомельщина Официально”

З яго слоў, рамонт пачнецца ўжо сёлета. У выніку над мостам усталююць казырок з полікарбаната для абароны ад дажджу, змантуюць пандусы для людзей з інваліднасцю, заменяць некаторыя элементы канструкцыі, якія раз’ела карозія, і адновяць геаметрыю лесвічных маршаў. Колькі грошай горад плануе выдаткаваць на рамонт моста –Чахлоў паведамляць не стаў.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў