У Гомелі адбудзецца лекцыя пра беларускую народную філасофію

3 лютага ў бібліятэцы-філіяле №2 з адкрытай лекцыяй выступіць доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Яна раскажа пра сучасныя даследаванні беларускай народнай філасофіі.

“У аснове народнай культуры ляжыць пэўная карціна свету, дзе ўсё адно з адным звязана мірыядамі сувязей – прынцыпаў, ідэй, вобразаў ці асацыяцый. Падчас лекцыі мы адкрыем гэтае інтэлектуальнае вымярэнне беларускай традыцыі, якое дасць нам па-іншаму зірнуць на знаёмыя сюжэты і звычаі, убачыць у іх новыя сэнс і кантэксты, а разам з тым і новыя таямніцы”. — Паведамляе @chitaj_hatka

Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў і наогул уяўленнямі аб паходжанні чалавека ды Сусвету.

Штодзень

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу