У Гомелі ад гарачыні сохнуць дрэвы

Жыхары Гомеля заклікаюць паліваць дрэвы, якія могуць не перажыць высокую тэмпературу, іншыя звяртаюць увагу, што гэтым павінны займацца гарадскія службы.

«Яшчэ пару дзён і высахнуць УСЕ дрэвы пасаджаныя за апошнія пяць гадоў. Яны на апошнім дыханні, асабліва леташняй пасадкі. На гэта немагчыма глядзець. І нікому няма справы», – напісаў падпісчык «Гомель анлайн».

Ён адзначыў, што вуліца Мазурава ўжо «ўся лысая, усе пасадкі высахлі».

«Няўжо ніхто не заўважае, што ўсе пасаджаныя дрэвы прапалі. Навошта саджаць, калі няма рэгулярнага паліву?» – запытаўся ён.

Гараджанін таксама заклікаў выйсці і паліць дрэвы каля дома.

Частка каментатараў з ім згадзіліся, напісалі што пальюць ці ўжо паліваюць. Іншыя звярнулі ўвагу, што пра гэта павінныя клапаціцца і гарадскія службы.

«Так, сапраўды ў 16-17 мікрараёнах засыхаюць дрэвы і ў дварах (тут ужо жыхары не заленаваліся б!), і за Лядовым палацам уздоўж возера на Прудкоўскі рынак (тут пытанне да нашых службаў)», – напісала А.

«Гэта пытанне да тых службаў, якія азеляняюць горад», – дадаў ДН.

Азеляніцелі «толькі ў аб’ёмах зацікаўленыя», лічыць Ю.

Штодзень

Related posts

У Варшаве адсвяткавалі альтэрнатыўны Дзень Гомеля

Челенджы карагодаў і поціскаў рук і дзеці са сцягамі: падборка сумных і трэшовых ідэяў да дзяржаўнага «дня адзінства»

Новая ЛЭП: не раней, чым праз два гады