Жыхары Гомеля заклікаюць паліваць дрэвы, якія могуць не перажыць высокую тэмпературу, іншыя звяртаюць увагу, што гэтым павінны займацца гарадскія службы.
«Яшчэ пару дзён і высахнуць УСЕ дрэвы пасаджаныя за апошнія пяць гадоў. Яны на апошнім дыханні, асабліва леташняй пасадкі. На гэта немагчыма глядзець. І нікому няма справы», – напісаў падпісчык «Гомель анлайн».
Ён адзначыў, што вуліца Мазурава ўжо «ўся лысая, усе пасадкі высахлі».
«Няўжо ніхто не заўважае, што ўсе пасаджаныя дрэвы прапалі. Навошта саджаць, калі няма рэгулярнага паліву?» – запытаўся ён.
Гараджанін таксама заклікаў выйсці і паліць дрэвы каля дома.
Частка каментатараў з ім згадзіліся, напісалі што пальюць ці ўжо паліваюць. Іншыя звярнулі ўвагу, што пра гэта павінныя клапаціцца і гарадскія службы.
«Так, сапраўды ў 16-17 мікрараёнах засыхаюць дрэвы і ў дварах (тут ужо жыхары не заленаваліся б!), і за Лядовым палацам уздоўж возера на Прудкоўскі рынак (тут пытанне да нашых службаў)», – напісала А.
«Гэта пытанне да тых службаў, якія азеляняюць горад», – дадаў ДН.
Азеляніцелі «толькі ў аб’ёмах зацікаўленыя», лічыць Ю.