Рэліквія разам з каўчэгам з часткай мошчаў святой Еўфрасінні будуць знаходзіцца ў Петрапаўлаўскім саборы з 2 па 8 верасня.
Крыж, адноўлены ў 1997 годзе, знаходзіцца на сталым захоўванні ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.
Арыгінал быў створаны ў 1161 г. Лазарам Богшам па замове ігуменні Еўфрасінні. У крыжы знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні: часціца дрэва крыжа гасподняга з кропляй крыві збавіцеля, часціцы камянёў труны гасподняй і труны Божай Маці, часціцы мошчаў святых. Крыж быў упрыгожаны залатымі і сярэбранымі пласцінамі, каштоўнымі камянямі, а таксама 20 эмалевымі іконамі.
У чэрвені 1941 крыж быў згублены для беларусаў. Па звестках гісторыкаў, якія змаглі адсачыць ягоны лёс, ён схаваны ў РФ. Перадаваць нацыянальную святыню беларусам, нягледзячы на вялізнае «сяброўства» Лукашэнкі і Пуціна, расіяне не плануюць, а таксама афіцыйна не раскрываюць яго месцазнаходжанне.