У Гомель прывязуць адноўлены крыж святой Еўфрасінні Полацкай

by ZB

Рэліквія разам з каўчэгам з часткай мошчаў святой Еўфрасінні будуць знаходзіцца ў Петрапаўлаўскім саборы з 2 па 8 верасня.

Адноўлены крыж Святой Еўфрасінні. Фота: Вікіпедыя

Крыж, адноўлены ў 1997 годзе, знаходзіцца на сталым захоўванні ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

Арыгінал быў створаны ў 1161 г. Лазарам Богшам па замове ігуменні Еўфрасінні. У крыжы знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні: часціца дрэва крыжа гасподняга з кропляй крыві збавіцеля, часціцы камянёў труны гасподняй і труны Божай Маці, часціцы мошчаў святых. Крыж быў упрыгожаны залатымі і сярэбранымі пласцінамі, каштоўнымі камянямі, а таксама 20 эмалевымі іконамі.

У чэрвені 1941 крыж быў згублены для беларусаў. Па звестках гісторыкаў, якія змаглі адсачыць ягоны лёс, ён схаваны ў РФ. Перадаваць нацыянальную святыню беларусам, нягледзячы на вялізнае «сяброўства» Лукашэнкі і Пуціна, расіяне не плануюць, а таксама афіцыйна не раскрываюць яго месцазнаходжанне.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png