90
У гомельскім кадэцкім вучылішчы, паводле Статуту, адукацыя накіраваная на падрыхтоўку грамадзян да службы ва ўзброеных сілах і органах унутраных спраў Беларусі.
Падчас правядзення прыёму грамадзян намеснікам старшыні аблвыканкама Дзмітрыем Алейнікавым па пытаннях развіцця адукацыі да чыноўніка звярнуўся жыхар Гомеля з прапановай зрабіць кадэцкае вучылішча візітоўкай вобласці. Намеснік старшыні аблвыканкама паабяцаў рэалізаваць дадзеную прапанову ў 2023 годзе і запрасіць ініцыятыўнага гомельца, каб паказаць, якую “цукерку зрабілі з вучылішча”.
“Гомельскае кадэцкае вучылішча” было ўтворана ў 2013 годзе на базе сярэдняй школы №20.