У ГДУ за «шматгадовае» супрацоўніцтва ўзнагародзілі прызначаную некалькі месяцаў таму кіраўніцу «Рускага дому»

Вольга Бараненка (у цэнтры). Фота: Рускі дом у Гомелі

Цырымонія адбылася на канцэрце, прысвечанаму 55-годдзю Геолага-геаграфічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падзяку атрымаў сам «Рускі дому» і ягоная кіраўніца Вольга Бараненка. Фармулёўка ўзнагароды – «за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у жыцці факультэта».

Нагадаем, што Баразенку прызначылі ў кастрычніку 2023 года. Яна юрыстка паводле адукацыі, член Грамадскага савету пра Мінлічбы Расеі. У сацыяльных сетках у яе допісы пра дзень перамогі на 9 траўня і свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Таксама напярэдадні нападу на Украіну (22 лютага 2022) Вольга Бараненка напісала пра прызнанне ДНР і ЛНР Пуціным.

Пра тое, што ў апошні год у Грузіі і Беларусі інтэнсіфікавалі працу прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, адзначае загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзелу Украінскага інстытуту Надія Коваль. Украінскі інстытут у свой час выпусціў даследаванне пра дзейнасць Рускіх дамоў пад назвай “Рассупрацоўніцтва: нясцерпная жорсткасць “мяккай сілы”. Паводле даследавання, Рассупрацоўніцтва (і рускія дамы як прадстаўніцтвы Рассупрацоўніцтва) — гэта “ідэалагізаваная і жорстка іерархічная структура, якая праводзіць ідэі, што патрэбныя расейскаму рэжыму”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары