У галерэі “Мастацтва” закрылі выставу гомельскіх мастакоў

Пра гэта мастакі Яўгенія і Яўген Кот паведамілі на старонцы belarusian.bestiary у Інстаграме:  “Па не залежачых ад нас прычынах выстава Беларускага бестыярыя закрыта. Экскурсій больш не будзе.”

Адкрыццё выставы адбылася 11 сакавіка ў галерэі “Мастацтва”. Пра гэта нават напісала дзяржаўная газета “Звязда”. Аднак ужо праз два дні выставу закрылі. Здарылася гэта пасля таго, як прарасейская прапагандыстка Святлана Жыгімонт напісала ў сябе ў тэлеграм-канале ажно два пасты з гэтай нагоды: “Чудесные выставки проходят в Палаце в Великий пост” і “Ну ничего, будет вам, окаянные, ответственные за воспитание народа, бестиарий. Будет! ”

Яўгенія і Яўген Кот больш за 20 гадоў таму стварылі сайт bestiary.us, дзе збіралася інфармацыя пра міфічных істотаў усіх краін. Як прызнаваўся сам Яўген Кот, некалькі гадоў таму з’явілася цікавасць і да беларускай міфалогіі.

Каляндар, створаны Яўгенам Катом. Ілюстрацыя: https://www.instagram.com/belarusian.bestiary/

Мастак у адным з інтэрв’ю аднаму незалежнаму выданню адзначаў:

“Звычайна беларусы вельмі мала ведаюць пра істоты, унікальныя менавіта для беларускай міфалогіі. Калі мы кажам пра агульнаславянскіх — дамавік, Баба-Яга, балотнік — яны вядомыя з дзяцінства, бо так склалася, што часцей мы ведаем лепей рускія казкі, чым беларускія. А вось калі казаць пра ўнікальных беларускіх істот — калі пра іх не ведаюць за межам краіны, то і ўнутры звычайна такая ж сітуацыя”.

Менавіта дзякуючы Яўгену папулярызуюцца беларускія міфічныя істоты, пра якіх пісаў, напрыклад Баршчэўскі.

Штодзень

 

 

Related posts

Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем

У Гомелі пройдзе фестываль «Славянскае адзінства» без Украіны, затое з 80-метровым пірагом