У чэрвені зноў пачнуць судзіць гомельскага праавабронцу Леаніда Судаленку, на гэты раз завочна

Дата пачатку працэсу над праваабаронцам Леанідам Судаленкам прызначаная на 12 чэрвеня, працэс будзе адбывацца ў Гомельскім абласным судзе.

Леанід Судаленка Фота: з асабістай старонкі ў ФБ

Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці, як паведамляюць праваабаронцы з «Вясны», была адкрытая ў лістападзе 2023 года. Судаленку абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

Каментуючы спецвытворчасць супраць сябе, праваабаронца звярнуў увагу на тое, што пры яе правядзенні парушаюцца нават яе правілы: з ім па гэтай справе ніхто не звязаўся. Адпаведна, яму дагэтуль не вядомая сутнасць выстаўленых прэтэнзій, ён не змог азнаёміцца з працэсуальнымі дакументамі па справе.

Леанід Судаленка былы палітвязень, адбыў тры гады пазбаўлення волі. У ліпені 2023 года праваабаронца выйшаў на волю і выехаў з Беларусі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары