У Чарнігаве ўсталявалі і асвяцілі інфармацыйную дошку Кастусю Каліноўскаму

У Чарнігаве адкрылі і асвяцілі інфармацыйную дошку, прысвечаную беларускаму публіцысту і змагару супраць расійскага імперыялізму Кастусю Каліноўскаму.

Фота: ФБ-акаўнт Аляксанра Ясенчука

Чын асвячэння здзейсніў архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласнога савета Алег Шпак, а таксама валанцёр Аляксандр Ясянчук. “Наша каманда падтрымлівае барацьбу беларускага народа за незалежнасць і вольную будучыню. На мінулым тыдні мы перадалі дапамогу беларускаму падраздзяленню, якое ваюе ў складзе Сіл БПЛА Узброеных сіл Украіны: коптар Mavic 3 Pro, лекі, маніторы і іншае неабходнае абсталяванне. Разам — да перамогі! “, – паведамляе Аляксанр Ясянчук.

Дарэчы, у Чарнігаве адна з вуліц носіць імя Кастуся Каліноўскага.

 

Штодзень

 

Related posts

“Крымінальнікі, старэйшыя за 45”. Сярэдні партрэт расійскага найміта з Гомельшчыны

На 50-м годзе жыцця памёр акцёр, рэжысёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты