“У блакадным Ленінградзе цярпелі і вы цярпіце”

У Мазыры, нягледзячы на незадаволенасць жыхароў, ацяпленне так і не падключылі. Прыхільнікі ўлады пачалі на скаргі згадваць блакадны Ленінград.

У мясцовых чатах жыхары Мазыра абурана пішуць пра тое, што варта было б уключыць ацяпленне ў кватэрах, паколькі тэмпература на вуліцы паўмесяца была зусім не майская. Ноччу тэмпература паветра апускалася да +2 градусаў. Аднак любыя крытычныя заўвагі пра тое, што  ўладам варта было б уключыць ацяпленне ў адным з мясцовых чатаў адразу ж выдаляліся. А ў адказ ад праўладных ботаў гучалі каментарыі наконт таго, што можна ў ложак пакласці бутэльку гарачую, болей гатаваць на кухні і грэцца гарачай гарбатай з бальзам ці гарэлкай.

А двойчы на крытычныя заўвагі быў адказ са спасылкай на блакадны Ленінград. Маўляў: “Ленінград блакаду перажыў без ежы, цяпла, гарачай вады ўзімку. Чалавек павінен знаходзіць выйсце з любога становішча”. І ўвогуле:

“У блакаду Ленінграда вы напэўна ў першыя б суткі замёрзлі”.

А як, напрыклад, у суседняй Польшчы? Там ацяпляльны сезон ў дамах не рэгуляваны нейкімі жорсткімі дакументамі і таму адрозніваецца ад рэгіёна і ўмоў надвор’я. Рашэнне аб заканчэнні ці аднаўленні абагрэву памяшканняў прымаюць кіраўнікі будынкаў, жыллёвыя аб’яднанні ці прыватныя ўладальнікі нерухомасці. У маі, калі тэмпература паветра ноччу апусцілася таксама да +2, у многіх дамах і офісах ацяпленне падключылі.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў