На сайце ўніверсітэта з гэтай нагоды дэталёва напісалі пра тое, што такое экстрэмізм і якая адказнасць прадугледжваецца за распаўсюд інфармацыі, якая з’яўляецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Аўтары матэрыяла пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю за падпіскі на сацыяльныя сеткі і тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. А таксама нагадваюць пра адміністрацыйную адказнасць за перадачу інфармацыі экстрэмісцкім каналам. Затое не забыліся паведаміць, што за чытанне падобных матэрыялаў пакаранне не прадугледжанае.
На сайце Міністэрства інфармацыі размешчаны спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, у якім больш за 700 старонак. У гэтым спісе — як вядомыя рэспубліканскія незалежныя СМІ, так і зусім маленькія тэлеграм-каналы з колькасцю падпісчыкаў не больш за 30 чалавек.