У Беларусі забаронена плаваць на надзіманых матрацах

Дошкі і надзіманыя кругі -- таксама пад забаронай

by ZB

Існуе цэлая Пастанова савета міністраў рэспублікі Беларусі “Аб ахове жыцця людзей на водах”. Забаронаў там даволі шмат.

Паводле гэтай пастановы, можна забыцца на рамантычнае купанне ноччу. Бо купанне ў цёмны час сутак забароненае. Забаронена таксама ўжываць на пляжах алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва. Напрыклад, у суседняй Польшчы ў публічных месцах таксама нельга ўжываць піва, аднак мясцовае самакіраванне мае магчымасць вырашыць і дазволіць ужываць алкаголь на пэўнай тэрыторыі. Да таго, ніхто не забараняе ўжываць у Польшчы на пляжах безалкагольнае піва, якое ў Беларусі ўсё роўна лічыцца півам і, адпаведна, забароненае для ўжывання ў любых публічных месцах.  Таксама сярод забарон, паводле Пастановы “Аб ахове людзей на водах”, забаронена плаваць на спартовым інвентары, дошках, лежаках, бярвеннях, аўтакамерах, надзіманых матрацах і іншых прадметах. То бок дзіцячыя кругі на вадзе таксама, атрымліваецца, пад забаронай.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png