У Беларусі з’явіўся яшчэ адзін пашпарт

У Беларусі з’явіўся яшчэ адзін пашпарт, які спатрэбіцца ў вандроўках. У самалёт з ім не пусцяць і шэнгенскую візу ў яго не паставяць. Што з ім можна рабіць?

 

 

Пашпарт Вандроўніка – гэта не афіцыйная папера, а хутчэй дадатак да турыстычнага квэста. Як паведамляюць на сваёй старонцы ў Інстаграм стваральнікі пашпарта @vander_groop, у ім сабраны 65 цікавых месцаў і гісторыка-архітэктурных каштоўнасцяў, якія павінен наведаць кожны беларус.

 

 

Адзначыць месца, дзе ты ўжо быў, можна адмысловай налепкай (ці ўваходзяць налепкі ў камплект, не паведамляецца). Плануецца, што праз нейкі час ва ўсіх 65 месцах можна будзе паставіць пячатку пры наведванні.

 

Назва кожнай мясцовасці падаецца як беларускай кірыліцай, так і лацініцай. Маецца герб мясцовасці і ілюстрацыі турыстычных цікавостак. Акрамя невялічкага надрукаванага тэксту, дадатковую інфармацыю можна атрымаць па QR-кодзе.

 

Прадстаўлена ў кніжачцы і Гомельская вобласць.

 

 

Набыць Пашпарт Вандроўніка можна за 47 руб. (самавываз) ці 51 руб. (з дастаўкай па Беларусі). Падобна, што ахвотных не забракне, бо пытанняў «Як набыць?» на старонцы прадаўца ўжо сотні. Знайшліся і тыя, хто цікавіцца магчымасцю набыцця “Пашпарта Вандроўніцы”.

Штодзень

Фота: @vander_groop

Слайдар пастоў