Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе ў сярэднім адзін паўналетні беларус выпіваў 11,5
літры алкаголю. У выніку самымі пітушчымі лічацца Віцебская (12,2 л) і Магілёўская (12,5 л) вобласці.
Гомельская вобласць з 11 л на апошнім месцы сярод рэгіёнаў Беларусі. Але Мінск яшчэ больш цвярозы (10,8 л).
Для Гомельскай вобласці ўзровень гэтага года – самы нізкі з 2019 года. Тэндэнцыя да зніжэння ўжывання алкаголю за гэты ж прамежак ёсць і ў іншых рэгіёнах. Магчыма, гэта накладаецца на палітычную сітуацыю ў Беларусі і звыканне да яе насельніцтва.
Больш за ўсё беларусы п’юць моцны алкаголь (больш за палову ўсяго выпітага), піва – 22%, віна – 4,5%, «чарніла» (пладовыя алкагольныя напоі) – больш за 10%, менш за 3% – шампанскае і пеністае віно.