Раней падобныя пакоі называліся пакоі для апытанняў. Напрыклад, некалькі гадоў таму сяброўскі пакой для апытанняў быў створаны ў Гомельскім абласным упраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Яшчэ год таму на іх сайце можна было прачытаць інфармацыю, што ў сяброўскім пакоі было праведзена 70 апытанняў дзяцей-ахвяр і дзяцей-сведак.
Аднак цяпер на сайце дзяржзакупак пакоі для апытанняў называюцца “пакоі для допытаў”. Для такіх пакояў для допытаў у некалькіх раёнах запланаваныя закупкі камп’ютарнай тэхнікі, сістэмы відэа і гукафіксацыі, мэблі, дываноў і цацак. У асноўным пакоі для допытаў маюцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах. Аднак, напрыклад, ва Ушачах пакой для допытаў маецца і ў дзіцячым садку. Там акурат плануюць правесці бягучы рамонт.
Сяброўскі для дзяцей пакой для допытаў, як паведамляецца на сайце аднаго з сацыяльна-педагагічных цэнтраў, – гэта спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе “органам, што вядзе крымінальны працэс, ажыццяўляецца допыт непаўналетняга па пацярпелага ці сведка па крымінальных справах”.
Допыт, паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы пад рэдакцыяй І.Л. Капылова, – “апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства. Падрабязнае настойлівае распытванне.” А вось апытанне мае троху іншае значэнне. Паводле таго ж слоўніка, апытаць – гэта проста “сабраць адказы на якія-небудзь пытанні.”