У Беларусі ліквідуюць Міжнародную арганізацыю армян

20 кастрычніка адбудзецца суд аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Урарту”. Днямі Лукашэнка паскардзіўся, што Арменія не заўжды паводзіць сябе па-партнёрску ў дачыненні да краін-удзельніц СНД.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: старонка Армянскай грамады ў Беларусі ў Фэйсбуку

 

Міжнародная грамадская арганізацыі армян “Урарту” дзейнічала ў Беларусі з 1999 года.  І гэта першая армянская арганізацыя, ліквідаваная ў Беларусі. Цяпер у Беларусі засталося дзве зарэгістраваныя армянскія арганізацыі: Магілёўскае абласное дабрачыннае аб’яднанне “Масіс” і Гарадзенскае рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне “Мусалер”.

У верасні Арменія правяла сумесныя вучэнні з ЗША. І хоць у мерапрыемствах удзельнічала 175 армянскіх і 85 амерыканскіх вайскоўцаў, падобныя армяна-амерыканскія вучэнні выклікалі заклапочанасць у Расеі.

Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, з 2020 года ў Беларусі было ліквідавана больш за 60 арганізацый. Сярод іх, напрыклад, — “Міжнародны культурны цэнтр ПольскаСтрона”, Міжнароднае аб’яднанне жывёлаводаў “Усход-Захад”. І нават Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Паслы славянства”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары