Усяго ў спісах 3186 беларусаў і выхадцаў з Беларусі (па падліках «Медыязона Беларусь»). У базу сярод іншых патрапілі журналісты, палітыкі, актывісты, добраахвотнікі і былыя палітвязні.
У спісе
Надзея Бужан (фатограф, ураджэнка Петрыкава).
Андрэй Кушняроў (добраахвотнік з Гомеля).
Алег Барадзін (былы палітзняволены).
Андрэй Павук (блогер з Акцябрска).
Віктар Савіч (былы баец Палка Каліноўскага, палітуцякач, загінуў у 2023 годзе ў ДТЗ).
Андрэй Стрыжак (заснавальнік фонда салідарнасці BYSOL (Рэчыца/Гомель)).
Леанід Судаленка (былы палітвязень, праваабаронца з Гомеля)
Марыя Тарасенка (валанцёрка ПЦ «Вясна» з Гомеля).
Дзяніс Чыкалёў (актывіст, былы палітвязень, ураджэнец Гомеля) (унесены ў базу два разы).
Па падліках расійскай «Медыязоны», беларусы на сёмым месцы сярод тых, хто ў росшуку ў Расіі (па запоўненай графе «нацыянальнасць») і трэцім месцы сярод замежнікаў за службу ва Узброеных сілах Украіны (61 чалавек).