У атмасферы афіцыёзу і кумаўства. Гомельскі абласны драматычны тэатр адзначае 85-годдзе

Гомельскі абласны драмтэатр святкуе круглую дату. На ўрачыстасць прыехалі прадстаўнікі расейскіх і іншых беларускіх тэатраў, а вось чарнігаўскія калегі, якія раней заўжды крэатыўна падыходзілі да віншавання гомельцаў, па зразумелых прычынах ад юбілею адмежаваліся. “Штодзень” звярнуўся па каментар да былога акцёра тэатра, які распавёў, што адбываецца за кулісамі тэатра.

Дзеячы тэатру з РФ віншуюць гомельскіх калег. Фота: “Гомельскія ведамасці”

Былы акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатру:
“Нічога новага не адбываецца. Балота булькае. Тое, што я бачу ў сацсетках тэатра наконт святкавання, – усё тыя ж ранейшыя нумары. Напрыклад, вальс, які быў і на 80-годзе тэатра. Новая дырэктар у іх. Пра яе я нічога не ведаю. Але кажуць (гэта чуткі), што падобная яна на Аксану Рудзянок (адыёзная чыноўніца, якая нейкі час кіравала тэатрам). Гэта асоба знакамітая. У сацсетках і на сайтах, як заўсёды, на пярэднім плане – заслужаныя і народныя артысты. Гаворыцца пра іх заслугі. Новых асоб у тэатры быццам бы і няма. Але думаю, што мастацкі кіраўнік Сяргей Феліксавіч Лагуценка не пацерпіць канкурэнцыю каля сябе. Па характары паводзін і стылю кіравання мастацкай часткай ён вельмі падобны на “перасядзента”. На юбілеі не было, як я разумею, Чарнігаўскага тэатра. Мастацкі кіраўнік тэатра Чарнігава Бакіраў і Лагуценка з Гомельскага былі раней сябрамі. І заўседы Чарнігаў быў сярод тых, хто віншаваў. І пры тым іх віншаванні былі вельмі яскравыя, іх гледачы любілі. Тых, каго звольнілі пасля 2020-га, на юбілеі не было, але некаторыя засталіся жыць у Беларусі, у Гомелі.

Мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Лагуценка

Увогуле мастацкі кіраўнік акружыў сябе абсалютна беспрынцыпнымі людзьмі. Там сваё Закрытае Акцыянернае Таварыства “Сям’я”. Ён не церпіць канкурэнцыю. Таму ўсе спектаклі ставяцца пад яго. То бок, калі ён запрашае маладых і перспектыўных рэжысёраў, то галоўная і найцікавейшая роля будзе ў яго. І ў спектакль будуць падбірацца людзі, якія яго слухаюць.

Гістарычны здымак: нацыянальны сцяг Беларусі над Гомельскім драмтэатрам. 16 жніўня 2020 год

Таксама заўважаю, што тыя, хто вярнуўся ў прафсаюз пасля сыходу ў 2020-м, цяпер атрымліваюць граматы і дыпломы аблвыканкама. Мабыць, “сделка” такая. А Лагуценка – выратавальнік мастацтва. Галоўны мастак – Таццяна Стысіна. Яе дачка працуе у Горкаўскім тэатры ў Мінску. Ну, а Кавальчык ставіць у Гомельскім тэатры. Кавальчык – галоўны рэжысёр Горкаўскага, адкуль выйшаў цяперашні міністр культуры))). Кавальчык ставіць навагоднюю казку, якую ставіў раней у Гомельскім тэатры. «По щучьему велению». Толькі цяпер гэта называецца “Емеліны …чего-то там”. Будзе ганарар!!! )))) Бо навагоднія казкі – гэта грошы. Галоўны мастак, рэжысёр і мастацкі кіраўнік атрымаюць бабосікі, прабачце. А дачка галоўнага мастака, Грыцкевіч Вера, на самай справе не вылучаецца талентам. Але сыграла ролю ў Горкаўскім тэатры і крытыка, дарэчы, абрушылася на яе. Хэйцілі. Цяпер яна працуе ў Горкаўскім, бо трэба сябраваць. Вось такая там кампашка ў гомельскім тэатры. Таму балота булькае. Сышлі адтуль людзі (некаторых звольнілі альбо не працягнулі кантракт), якія там маглі адстойваць годнасць чалавечую, прафесійную, ды проста асобы, якія прытрымліваліся прынцыпаў і жылі з пачуццём унутранай свабоды. Таму зараз там Лагуценка пачувае сабе вольна. Наогул гомельскі тэатр чыноўнікі аблвыканкама пабойваліся да 2020-га года. Бо пры ўсім бардаку, што там быў, ведалі, што ёсць акторы, якія будуць адстойваць свае правы і годнасць. Таму, пасля 2020-га, Лагуценка такіх людзей падчысціў, як трэба. І цяпер ім, беспрынцыпным, там дыхаецца вольна.

“Маладыя рэжысёры” Андрэй Шыдлоўскі, Дзмітрый Байкоў толькі дзіркі закрываюць, бо няма грошай на годную пастаноўку. А яны многа горшай не просяць. Проста працуюць на стаўку. А не таму што хлопцы гэтыя нешта выдатнае паставілі калі-небудзь. Зусім не. Проста прыстасаванцы выдатныя.

Каб зразумець, якія тыпажы запатрабаваныя цяпер у тэатры, можна згадаць Міхаіла Грышачкіна. Здаецца, неблагі акцёр, вядзе цік-ток пад псеўданімам Міша Картошкін. Але ён там актыўна рэкламуе сярод іншага “мерч першага”. Высновы рабіце самі.”

Штодзень

 

Related posts

 «Даўно не было столькі самалётаў». На Гомельшчыне назіраецца актывізацыя ваенных

Абвешчаны збор на добраўпарадкаванне скверу імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве

5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра