Пра гэта распавёў у эфіры мясцовага тэлебачання галоўны паляўнічазнаўца Гомельскай вобласці Юрый Лашкевіч.
Паводле яго, у нашым рэгіёне палююць на лісаў, ваўкоў, сезонна птушак, ласёў, аленяў, казуляў, зайцоў, янотападобных сабакаў. Пры гэтым плошча, дзе дазваляе паляваць Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, – больш за 2 млн 300 тысячаў гектараў.
Сярод іншага пры арганізацыі палявання гатовыя выдаваць арэндную зброю для замежнікаў (калі яны маюць такое права ў іншых краінах).
«Паляўнічага прыцягвае тое, што ён ведае, прыехаўшы да нас у Беларусь: у яго вялікая верагоднасць дабыць звера ці той трафей, які ён хоча здабыць», – пераконвае Лашкевіч.
Раней Лашкевіч настойваў, што трэба даць магчымасць паляваць на рысь і мядзведзя.
Па звестках Мінлясгаса, сярэдні кошт загоннага палявання ў Беларусі складае 7-15 тысяч рублёў. У 2023 годзе ўлады правялі больш за 2,5 тысячы тураў для замежных паляўнічых і зарабілі звыш 8,5 млн рублёў.