У “Артэк” на фоне абстрэлаў

Гомельскі “Рускі дом” зноў адправіў беларускіх падлеткаў у крымскі “Артэк”. І гэта на фоне баявых дзеянняў на поўдні Украіны.

На сайце Міжнароднага дзіцячага цэнтру “Артэк”, які ўнесены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, размешчаныя водгукі некалькіх беларускіх падлеткаў пра адпачынак. Сярод іх – двое гомельцаў. Міша Хазей і Дар’я Кавалёва распавядаюць пра тое, што “дзякуючы захапляльным экскурсіям можна даведацца многа новага і цікавага пра Крым і Расею”. Абодва падлеткі трапілі ў “Артэк” праз спрыянне гомельскага “Рускага дома”, які сістэматычна вывозіць беларусаў у анексаваны Расеяй Крым. І гэта адбываецца на фоне ракетных удараў і абстрэлаў.

Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да трох год.

Штодзень

 

Related posts

Выяўлена небяспечнае расійскае марожанае, якое можа зашкодзіць здароўю спажыўцоў

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”

Банкрутуюць усе – у Гомелі можа забракнуць і хлеба, і відовішчаў