Тры гады несвабоды Паліны Шарэнды-Панасюк

Роўна тры гады таму брэсцкую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк брутальна затрымаў АМАП. Зараз яна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

“Роўна тры гады таму адбылася падзея, якая перакуліла жыццё Славаміра і Стаха (дзяцей Паліны і Андрэя Шарэнды – заўв. Штодзень). Іх дзяцінства было растаптана бруднымі амапаўскімі берцамі, і канчаткова знішчана малатком “суддзі”, якія забралі ў іх маці. У дзяцей і Паліны адабралі самае дарагое, што ў іх было – магчымасць быць разам. Гэта боль, гэта шнары на ўсё жыццё”, – напісаў ў Фэйсбуку муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Паводле Андрэя Шарэнды, “тое, што перажылі Славамір і Стах, і тое што перажываюць сотні беларускіх дзяцей, што сталі сіротамі пры жывых бацьках – трагедыя і злачынства”. “І гэта злачынства нельга дараваць ці забыць, нельга перакуліць так проста гэтую старонку! Зло павінна быць знішчана канчаткова, каб такое больш ніколі не паўтаралася”, – упэўнены Андрэй Шарэнда. Ён называе тры мінулыя гады растаптаным дзяцінствам і гадамі несвабоды.

Сям’я Шарэндаў. Фота: старонка Андрэя Шарэнды ў Фэйсбуку.

 

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджаная ў 2021 спачатку на два гады, пасля гэтага адбыліся ўжо два суды, якія працягнулі яе тэрмін знаходжання ў калоніі. Падчас зняволення жанчыну неаднаразова разоў змяшчалі ў карцар, яна паведамляла пра псіхалагічны і фізічны ціск, абвяшчала галадоўку. Зараз яна чакае новага пераводу ў калонію.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары