Трэш і нафталін: якая музычная праграма чакае гомельцаў на Дзень горада

 

Акцыя прыхільнікаў Лукашэнкі ў Рудабелцы. Аўтар фота: Андрэй Павук

16 верасня ў Гомелі адбудзецца свята горада. У межах святочнага мерапрыемства запланаваны канцэрт. Сярод выступоўцаў на канцэрце – група “Аура” з Юліяй Быкавай. Менавіта яны напісалі ў 2020 годзе песню  “Любімую не аддаюць” у падтрымку Лукашэнкі. У кліпе зняліся і расейскія поп-спевакі, якія заклікалі беларусаў жыць у міры, любві і згодзе. А яшчэ ў 2018 годзе гурт выступаў у аўтарскіх праграмах на Белсаце. Сярод выступоўцаў таксама Аляксандр Саладуха, які заяўляў, што “кожны дзень глядзіць дзяржаўныя каналы і верыць таму, што там гавораць”. Маргарыта Суханкіна, якая наведвала Крым пасля акупацыі ў 2014 годзе. За ўдзел у прапагандысцкім мерапрыемствах у Данецку ў 2017 годзе ёй забаранілі ўезд ва Украіну.
Таксама ў праграме мерапрыемстваў – выступы гуртоў “Сябры” і “Самацветы”,  якія ўдзельнічалі ў ліпені ў “Славянскім базары”. “Самацветы” былі заўважаныя ў прапагандысцкіх мерапрыемствах у акупаваным Крыме.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары