Прапагандысты і супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў далучаюцца да новага «флэшмобу» «Трэба!». Ягоная сутнасць у тым, што яны, падаецца, падтрымліваюць вылучэнне ў «прэзідэнты» Аляксандра Лукашэнкі.
У інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Лукашэнка чарговы раз какетнічаў, што вылучыцца: «Калі прыхільнікі мае скажуць, што гэта трэба…»
І панеслася. Прапагандысты і супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў пачалі запісваць ролікі, дзе яны крычаць «Трэба!» ці трымаюць лісцікі з гэтым словам, махаюць сцяжкамі, гуртамі і ў адзіноце.
На жаль, не засталася ў баку і Гомельшчына. На сёння запісалі ролікі супрацоўнікі «Беларуснафты», «Гомельчыгундартранса», гомельскага аддзялення «Беларускай чыгункі», «Светлагорскхімвалакна», «Гомельаблгазу», «Гомельэнерга», ельскага, буда-кашалёўскага і веткаўскага лясгасаў і нават раёнкі «Лоеўскі край».
Нехта павінны ім патлумачыць, што, па-першае, што там «трэба» з «флэшмобу» незразумела і амаль нідзе не тлумачыцца. А па-другое, Лукашэнка-та ўжо вылучыўся ў «прэзідэнты» не дачакаўся адабрэння сваіх прыхільнікаў.