133
Калінкавіцкі раённы дом культуры запрашае гараджанак на… стрыптыз. Напэўна, тыповыя мясцовыя мерапрыемствы – канцэрты шансона і акцыі “Мы адзіныя” – не карыстаюцца вялікай папулярнасцю, таму супрацоўнікі культурнай установы шукаюць новыя формы прыцягнення гледачоў.
Пры гэтым стрыптыз для жанчын не прыжыўся нават у Менску – мужчын, гатовых плаціць за гэткае баўленне часу, куды больш, чым асоб слабага полу. Ці шмат набярэцца калінкавіцкіх кабет, ахвотных выдаткаваць 50 руб. за квіток, невядома.