Беларусы выбіраюць ЕС

Тэлеграм-канал пра перасячэнне мяжы Беларусь – ЕС налічвае ўжо больш за 100 тысяч падпісчыкаў. І гэта пры тым, што, напрыклад, за запіс на складанне дакументаў на шэнген-візу трэба заплаціць пасрэднікам 500-800 рублёў.

Тэматычны канал публікуе інфармацыю пра чэргі на памежных пераходах, актуальныя правілы ўезду і выезду, зменах у працы памежных службаў, а таксама практычныя парады для падарожнікаў.

Для параўнання: тэлеграм-канал “Граница РФ-РБ Чат” налічвае крыху болей за 11 тысяч падпісчыкаў.

У 2024 годзе беларусы атрымалі каля 157 тысяч шэнгенскіх віз, не ўлічваючы Грэцыі, Гішпаніі і Харватыі, якія выдаюць візы праз расейскія прадстаўніцтвы. Да пратэстаў 2020 года толькі Польшча выдала беларусам больш за 350 тысяч віз. Паводле апошніх дадзеных, агульная колькасць беларусаў толькі ў Польшчы можа перавышаць 350 тысяч чалавек.

Штодзень

Слайдар пастоў