TikTok -старонка гомельскага акцёра Андрэя Бардухаева-Арла прызнаная “экстрэмісцкім матэрыялам”

Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У апошняй версіі дакумента фігуруе асабістая TikTok-старонка гомельскага акцёра Андрэя Бардухаева-Арла.

Сцэнічныя вобразы Алесі і Андрэя

Яшчэ некалькі гадоў таму акторы Алеся ды Андрэй Бардухаевы-Арлы працавалі ў “Гомельскім маладзёжным тэатры”. Андрэй граў галоўныя ролі. Алеся была загадчыцай літаратурна-драматургічнай часткі і актрысай. Пазней сямейная пара стварыла прыватны тэатр Team Theatre. У 2020 годзе акцёры асудзілі гвалт з боку сілавікоў. А пасля разгону Купалаўскага тэатру Алеся і Андрэй Бардухаевы-Арлы выказалі акцёрам сваю падтрымку і павіншавалі Купалаўскі тэатр са стагоддзем. Па ад’ездзе ў эміграцыю гомельцы працягваюць творчую кар’еру, удзельнічаюць у шматлікіх тэатральных праектах.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары