TikTok-акаўнт гомельскай актрысы Алесі Бардухаевай-Арол прызналі экстрэмісцкім матэрыялам. Прычым двойчы

Рашэннем судоў Пухавіцкага раёна (ад 5 сакавіка 2024 года) і Цэнтральнага раёна Мінска (ад 11 сакавіка 2024 года) старонкі “Змагарка Алеся” ў сацыяльнай сетцы TikTok прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Дадзеныя старонкі вядзе вядомая гомельская актрыса Алеся Бардухаева-Арол, якая выехала за мяжу ў 2021 годзе пасля прэсінгу. “Прымаю віншаванні ў звязку з новым статусам. Ды яшчэ два разы”, – пакпіла з судовых рашэнняў гамяльчанка.

Штодзень

Related posts

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу

Блогераў у Гомелі вучылі не быць блогерамі