«Такая прадаецца бульба ў Добрушы. Гнілая, смярдзючая»: жанчына паказала набытае на рынку ў райцэнтры

by ZB

«Рубель 20 – цана. Такую бульбу прывозяць на продаж. Тры сеткі набылі на продаж», – распавядае невядомая жанчына.

Да яе далучаецца яшчэ адна: «Зялёная ўся? Гнілая? І ўся такая. Раскрый любую сетку».

Відэа ў цік-току размясціла Надзея Песянкова, якая звычайна піша пра кветкі і рассаду. Чутна па галасах, што гэта жанчыны сталага веку. А бульба бачна, што з зеленаватым адценнем і вільготная.

Каментары былі з гэтай нагоды розныя, у асноўным пісалі: «Не бачылі, што набывалі?», «вярніце назад», «самі саджаць не спрабавалі». Аўтар тлумачыла, што не было бачна якасць, і яны плануюць вярнуць, калі прадаўцы будуць у іх горадзе.

«Не кажыце што праз сетку відаць, мы таксама купілі, па баках і зверху накшталт добрая а ў нутры адна гнілата, зялёная + бітая. Ёсць немагчыма. Мала што ў крамах пратэрміноўку прадаюць, дык яшчэ і бульбачка», – напісала eleneguzevа.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png