Сведчанні дзяўчынкі, якая выжыла ў рэчыцкім летніку

Дзяўчынка, якая выжыла ў рэчыцкім лагеры: «Верхавіна дрэва ўпала мне на спіну, а хлопчык, які бег за мной нават пікнуць не паспеў. Я адразу не зразумела, што ён пад елкай, якая рухнула»

Дзяўчынка са Светлагорска, якая адпачывала ў рэчыцкім лагеры «Марат Казей» падзялілася сваімі ўспамінамі ад падзеяў 14 ліпеня. Падчас урагану на дзяцей упала дрэва, хлопчык загінуў, яшчэ шэсць пацярпелі.

«Рэзка ўсё стала вельмі ветрана, згусціліся хмары, стала цёмна, – цытуе дзяўчынку светлагорскі тэлеграм-канал «Раней усіх». – Нам сказалі спачатку шыхтавацца, каб мы пайшлі ўсё па атрадах, але потым дзеці, калі зразумелі, што ўсё жудасна, пачалі разбягацца па баках і хто куды. Вялізныя дрэвы вакол ламаліся».

Па яе словах, яны беглі разам з хлопчыкам Архіпам.

«Ён паспеў прабегчы хутчэй за мяне і ўжо стаяў, азіраўся на ганку верхнім, на другім паверсе. А на мяне ў той момант, пакуль ён аглядаўся, упала дрэва, і на таго другога хлопчыка, які бег за мною. Адно імгненне – і я ўжо стаю ўся ў гэтых галінках», – растлумачыла дзяўчынка.

Яна ўтрымалася на нагах, на яе ўпала самая верхавіна дрэва.

«Я не ведала, я не бачыла адразу. Атрымліваецца, ён бег за мной ззаду і ў выніку здарыўся гэты жах. Я наогул не магла ўявіць, што ён быў там, пад ствалом, што, аказваецца, нас знесла адным і тым жа дрэвам. Ніколі не думала, што такое можа здарыцца», – дадала пацярпелая.

Лагер імя Марата Казея размешчаны недалёка ад Рэчыцы, на беразе ракі Бярэзіны. 8 ліпеня адбыўся заезд трэцяй змены. Днём 14 ліпеня ў лагеры праводзілі адкрытае мерапрыемства, а потым раптоўна памянялася надвор’е.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары